Яўнут
князь ізяслаўльскі[d]
1347 1366
Пераемнік Міхаіл Яўнутавіч[d]
вялікі князь літоўскі
1341 1345
Папярэднік Гедзімін
Пераемнік Альгерд

Нараджэнне 1300
Смерць 1366
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін[1]
Маці Еўна
Дзеці Міхаіл Яўнутавіч[d] і Сямён Яўнутавіч[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Імя

Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Корань Jaun- даў у старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[2]

Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[3].

Імя Яўнут таксама меў сын Валімонта Бушкавіча, які жыў на стагоддзе пазней.

Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным і здаровым, якім чалавек бывае ў юнацтве, у маладосці.

Але імя Яўнуту было нададзенае менавіта такое яшчэ, відаць, і таму, каб яно перагукалася з іменем яго маці, Гедзімінавай жонкі Еўны. У «Хроніцы Быхаўца» імя маці фігуруе як Jewna і перагукаецца з формай Jewnutey (Яўнуцій) тут жа сама[4]. Адпачатныя формы гэтых двух імёнаў аднаўляюцца як Jaunutis, Jaunė. Пашыральнік -ut- вядомы ў балцка-літоўскім іменніку, з ім утвораныя імёны тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).

У тапанімііі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася таго ж кораня старалітоўскае імя Яўнель (< *Jaun-elis), ад якога назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.

Біяграфія

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[5].

Заўвагі

  1. В. М—н Евнутий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 421.
  2. R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510.
  4. Список Быховца // Полное собрание русских летописей. Т. 17. Санкт-Петербург, 1907. С. 495.
  5. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.