Футбол
Яўген Казлоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Яўгенавіч Казлоў
Нарадзіўся 4 лютага 1995(1995-02-04)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 173 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Індыя Махамедан
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Расія Віцязь (Падольск) 30 (4)
2013   Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2014 Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 1 (0)
2014—2015 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
2014—2015   Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 13 (0)
2015   Расія Дынама (Санкт-Пецярбург) 13 (0)
2016—2017 Латвія Спартак (Юрмала) 52 (17)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 6 (0)
2020 Латвія Вэнтспілс 26 (11)
2021 Казахстан Акжайык (Уральск) 22 (3)
2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 22 (1)
2023 Казахстан Атырау 26 (8)
2024— Індыя Махамедан (Калькута) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Расія Расія (да 21) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2018

Яўген Казлоў (нар. 4 лютага 1995, Сергіеў Пасад) — расійскі футбаліст, паўабаронца індыйскага клуба «Махамедан» з Калькуты.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ Сергіева Пасада, дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў падольскім «Віцязі» ў ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У другой палове 2013 года выступаў у арэндзе за моладзевую каманду казанскага «Рубіна». У 2014 годзе перайшоў у ніжагародскую «Волгу», у складзе якой 15 мая 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы апошняга тура супраць «Урала» (1:2), адгуляўшы другі тайм.

У верасні 2014 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», гуляў за моладзевую каманду і фарм-клуб «Зеніт-2». У ліпені 2015 года на правах арэнды далучыўся да санкт-пецярбургскага «Дынама».

У пачатку 2016 года гуляў за фінскі «Лахты» ў неафіцыйным Кубке лігі Фінляндыі, а пазней перайшоў у латвійскі «Спартак» з Юрмалы, з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2017 стаў таксама адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі, быў прызнаны найлепшым паўабаронцам і найлепшым іграком першынства.

У студзені 2018 года далучыўся да беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, прыцягваўся да матчаў дубля. З мая па жнівень 2018 года амаль не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У сезоне 2019 гуляў толькі за дубль салігорцаў. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].

У пачатку 2020 года далучыўся да латвійскага «Вэнтспілса», а ў сакавіку 2021 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык». У студзені 2022 года стаў іграком «Кызыл-Жара», пакінуў клуб у студзені 2023 года. У лютым 2023 года папоўніў склад «Атырау».

У студзені 2024 года далучыўся да індыйскага «Махамедана».

Міжнародная кар’ера

У 2015 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні

Крыніцы

  1. Evgeni Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лучший игрок чемпионата Латвии Евгений Козлов подписал двухлетний контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 27 лютага 2024.
  3. "Шахтер" расстался с Татарковым и Козловым (руск.). football.by (23 жніўня 2019). Праверана 27 лютага 2024.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.