Яўген Эдуардавіч Вітынг | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня (2 жніўня) 1882[1] ці 8 (20) ліпеня 1884[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 1959[2], 20 жніўня 1959[2] ці 28 жніўня 1959[2][1] |
Месца смерці | |
Краіна |
![]() ![]() |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | тэнар |
Выхаванцы | Міхаіл Акімавіч Зюванаў |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955) |
Яўге́н (Э́йжэн) Эдуа́рдавіч Ві́тынг (Ві́тынгс) (2 жніўня (20 ліпеня) 1884, Пецярбург — 10 (у некаторых крыніцах 20 і 28) жніўня 1959, г. Мінск) — артыст оперы, оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар) і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1946) і БССР (1955).
Біяграфія
У 1895—1900 вучыўся ў Камерцыйным вучылішчы. Спевам пачаў навучацца па радзе свайго брата, артыста аперэты Інсарава. Паступіў у Пецярбуржскую кансерваторыю (клас С. Габеля), але ў хуткім часе кінуў навучанне. Працягваў браць урокі спеваў у В. Любімава, потым у Л. Кляменцьева. У 1904—06 удасканальваўся ў Мілане, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Дж. Дэльф’юме. У 1906 дэбютаваў у г. П’ячэнца ў партыі Эдгара, потым выступаў у Мілане. У тым самым годзе вярнуўся ў Расію і быў прыняты ў трупу пецярбуржскага Народнага дома. У 1909—18 саліст пецярбуржскага Марыінскага тэатра (дэбютаваў у партыі Сабініна). У 1913 гастраляваў у Казані. З 1918 жыў у Рызе, дзе быў адным з арганізатараў опернага тэатра, на сцэне якога спяваў да 1940 года.
З пачатку 1920-х гадоў стала гастраляваў у многіх краінах: Англіі, Францыі (1924—26, 1934), Манака, Іспаніі (1924—26, 1932, 1934, Мадрыд, Барселона), Італіі (1924—26, 1932, Міланскі тэатр «Ла Скала»), Берліне (1928), Югаславіі (1931, Белград. Загрэб, Любляна), Румыніі (1932, Бухарэст), ЗША (1933, 1933/36, Нью-Ёрк, Філадэльфія), Кітае (1929, Харбін, Шанхай), Японіі (1929), Чэхаславакіі (1934), Фінляндыі, Літве, Эстоніі. Выступаў у Адэсе (1926), Свярдлоўску (1927—28), Тбілісі (1927).
Апошняе выступленне адбылося ў 1946 на сцэне Рыжскага опернага тэатра ў партыі Элеазара.
Творчасць
Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах (з густой сярэдзінай) голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону (свабодна пераадольваў цяжкасці верхняга рэгістра), адрозніваўся яркай сцэнічнай знешнасцю. Яго выкананю былі ўласцівы дакладнасць фразіроўкі, экспрэсія, лёгкасць і вытанчанасць. Аднак крытыка адзначала недастатковую ўвагу да сцэнічнага боку вобразу. Рэпертуар уключаў звыш 35 партый.
Першы выканаўца партый Трубадура («Цуд роз» П. Шэнка); у Марыінскім тэатры — Эрэкле («Здрада» М. Іпалітава-Іванова — Беса, Пінкертона («Чыа-Чыа-сан»; атрымаў падзячны ліст ад кампазітара Дж. Пучыні), Эрыка («Лятучы галандзец» Р. Вагнера), Рыцара («Нюрнбергскія мейстэрзінгеры»).
Педагагічная дзейнасць
З 1920, разам з выступамі на опернай сцэне, выкладаў у Рыжскай кансерваторыі (да 1926 і ў 1940—50, з 1947 прафесар), у 1936—40 — у Літоўскай нацыянальнай кансерваторыі ў Каўнасе, у 1950—59 — у Мінскай кансерваторыі. Выхаваў цэлую плеяду савецкіх спевакоў, сярод якіх І. Бушкін, М. Ворвулеў, В. Глушакоў, П. Гравеліс, М. Зюванаў, К. Гутаўскас, Р. Асіпенка, А. Самарадаў.
Сачыненні
- Сустрэчы і уражанні (урыўкі з кнігі ўспамінаў Я. Э. Вітынгса) // Чырвоная змена (Мінск). 1955. 26 і 29 сакавіка
- Выдающийся дирижер и композитор (К 40-летию со дня смерти Э. Ф. Направника) // Сов. Белоруссия (Минск). 1956. 23 ноября
- О Ф. И. Шаляпине // Маладосць (Минск). 1957. № 8
- Беньямино Джильи // Чырвоная змена (Минск). 1957. 22 дек.
- Встречи с Ф. И. Шаляпиным (записаны в 1954 Л. А. Ванковичем) // Неман. 1982. № 5. С. 164—167
- Сцена и жизнь (Отрывки из книги воспоминаний) / Лит. обраб. Л. А. Ванкович (машинопись). — в ЦГАЛИ БССР, ф. 54, оп. 2, № 14
- Краткое воспоминание о русских артистах-певцах, выступавших за рубежом России в конце XIX и нач. XX в. (машинопись). — Там же, ф. 54, оп. 2, № 10
- Автобиография (рук.). — Там же, ф. 54, оп. 1, № 56.
Зноскі
- 1 2 ВИ́ТИНГ, Витингс Евгений Эдуардович // Музыкальная энциклопедия / под ред. Ю. В. Келдыш — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973. — Т. 1: А — Гонг.
- 1 2 3 4 Pruzhansky A. ВИТТИНГ, Витингс Евгений (Эйжен) Эдуардович // Отечественные певцы 1750—1917: Словарь: В двух частях. Часть первая — М.: (untranslated), 1991. — Т. 1. — С. 100–101. — 424 с. — ISBN 5-85285-151-5
Літаратура
- Нисневич И. Выдатны творчы шлях. (Да 75-годзя з нарадження Я. Віцінга) // Літаратура і мастацтва (Минск). 1959. 5 авг.
- Левик С. Ю. Записки оперного певца. — 2-е изд. — М., 1962. С. 408—409
- Левик С. Ю. Четверть века в опере. — М., 1970. С. 364
- Веpиня С. Ф. Музыкальный театр Латвии и зарождение латышской национальной оперы. — Л., 1973. С. 146—147.