Яўген Фёдаравіч Святланаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Евгений Фёдорович Светланов | ||||||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||||||
Асноўная інфармацыя | ||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 6 верасня 1928[1] | |||||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||||
Дата смерці | 3 мая 2002[1] (73 гады) | |||||||||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||||||||
Краіна |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||
Музычная дзейнасць | ||||||||||||||||||
Педагог | Аляксандр Васільевіч Гаўк[d] | |||||||||||||||||
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, піяніст | |||||||||||||||||
Інструменты | фартэпіяна | |||||||||||||||||
Жанры | сімфанічная музыка | |||||||||||||||||
Калектывы | Вялікі тэатр, ДАСА | |||||||||||||||||
Грамадская дзейнасць | ||||||||||||||||||
Член у | ||||||||||||||||||
Прэміі |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||||||||||
www.svetlanov-evgeny.com | ||||||||||||||||||
![]() |
Яўген Фёдаравіч Святланаў (6 верасня 1928 — 3 мая 2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст . Народны артыст СССР (1968). Лаўрэат Ленінскай (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Біяграфія
У 1951 годзе Святланаў паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў класы оперна-сімфанічнага дырыжыравання прафесара А. В. Гаўка і кампазіцыі — Ю. А. Шапорына.
У 1954 годзе, будучы студэнтам 4-га курса кансерваторыі, Святланаў стаў дырыжорам-асістэнтам Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё.
З 1955 — дырыжор, у 1963—1965 — галоўны дырыжор Вялікага тэатра. Дэбютаваў у 1955 годзе ў Вялікім тэатры пастаноўкай оперы М. Рымскага-Корсакава «Пскавіцянка». Гэтая ж опера праз 45 гадоў стала апошняй працай Святланава ў Вялікім тэатры.
У 1962 годзе быў прызначаны музычным кіраўніком Крамлёўскага палаца з’ездаў, які ў той час стаў другой пракатнай пляцоўкай Вялікага тэатра.
З 1965 па 2000 гады быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР (з 1991 года — Расіі).
У 1992—2000 гадах быў галоўным дырыжорам гаагскага Рэзідэнц-аркестра (Нідэрланды).
У 2000—2002 гадах зноў працаваў у Вялікім тэатры.
Зноскі
- 1 2 Jewgeni Fjodorowitsch Swetlanow // Brockhaus Enzyklopädie