Яўген Усошын
Дата нараджэння 18 лютага 1976(1976-02-18) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Веравызнанне Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Альма-матар

Яўген Усошын (нар. 18 лютага 1976, Мінск) — беларускі грэка-каталіцкі святар, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым у 1998 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 2004 годзе Івана-Франкоўскую багаслоўскую акадэмію (Украіна). Таксама навучаўся ў Драгічынскай каталіцкай семінарыі (Польшча). Абараніў магістарскую працу на Папскім багаслоўскім факультэце ў Варшаве на тэму «Жыццё і дзейнасць кс. Антона Неманцэвіча».

17 снежня 2006 года ў Івана-Франкоўску быў пасвечаны ў дыякана. 17 чэрвеня 2007 года рукапаложаны ў святара Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Маладзечне, гата быў першы такі чын на тэрыторыі Беларусі з часу ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе. Хіратонію ажыццявіў дапаможны біскуп Кіеўскай архіпатхіі УГКЦ Багдан Дзюрах, якому саслужылі Экзарх Пражскі біскуп Ладзіслаў Гучко і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.