![]() Яўген Іваненка | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Уладзіміравіч Іваненка | ||||||||||||
Нарадзіўся |
22 снежня 1995[1][2] (28 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||
Вага | 85 кг[3] | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Яўген Іваненка (нар. 22 снежня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера
Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.
У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.
У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[4]. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію»[5]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем»[6]. Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[7].
З 2022 года быў рэзервовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8].
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Славія | ![]() | 3 | −5 |
2015 | Д2 | Хімік | ![]() | 19 | −29 |
2016 | дубль | Славія | ![]() | 18 | −32 |
2017 | дубль | Славія | ![]() | 14 | −14 |
2018 (1) | Д2 | Славія | ![]() | 2 | −0 |
2018 (2) | Д2 | Граніт | ![]() | 1 | −4 |
2019 | Д1 | Славія | ![]() | 1 | −5 |
2020 (1) | дубль | Славія | ![]() | 12 | −17 |
2020 (2) | Д2 | Гомель | ![]() | 6 | −4 |
2021 | Д1 | Гомель | ![]() | 15 | −12 |
2022 | Д1 | Славія | ![]() | 3 | −6 |
2023 | Д1 | Славія | ![]() | 1 | −2 |
Крыніцы
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_ivanenko/
- ↑ Evgeni Ivanenko // Transfermarkt — 2000.
- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/ivanenko-0
- ↑ "Гомель" арендовал у "Славии" Иваненко (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
- ↑ "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2021). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Евгений Иваненко подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.