Яўген Віктаравіч Тарле
руск.: Евгений Тарле
Дата нараджэння 27 кастрычніка (8 лістапада) 1875[1], 20 лістапада 1874(1874-11-20)[2] ці 1874[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1955(1955-01-05)[5][6], 6 студзеня 1955(1955-01-06)[2] ці 1955[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, навуковы работнік
Навуковая сфера гісторыя[8]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ivan Luchitsky[d]
Вядомыя вучні Lev Kertman[d], Boris Piotrovsky[d], Леў Мікалаевіч Гумілёў, Yury Aleksandrov[d], Aleksandr Manusevich[d] і Aleksandr Ivanovich Molok[d]
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Віктаравіч Тарле (27.10(8.11).1875, Кіеў — 5 студзеня 1955, Масква) — савецкі гісторык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1927).

Біяграфія

У 1896 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Вучань І. В. Лучыцкага. У 1903—1917 гадах прыват-дацэнт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1913—1918 гадах прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта. З 1917 года прафесар Петраградскага ўніверсітэта, затым ЛДУ і МДУ.

Навуковая і літаратурная дзейнасць

У гады перад Рэвалюцыяй 1905—1907 гадоў стварыў галерэю гістарычных партрэтаў: Руае-Калара, Дж. Канінга, Ч. Парнела, Л. Гамбеты, А. Розберы і інш. Магістарскую дысертацыю (абаронена ў 1901 годзе ў Кіеве) прысвяціў аналізу «Утопіі» Т. Мора.

У 1911 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Працоўны клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1-2, 1909—1911). У капітальных працах «Кантынентальная блакада» (1913) і «Эканамічнае жыццё каралеўства Італіі ў валадаранне Напалеона I» (1916) упершыню ўвёў у навуковае абарачэнне шматлікія дакументы парыжскіх, лонданскіх, гаагскіх архіваў.

Вялікае навуковае значэнне мелі працы аб рэвалюцыйнай барацьбе французскага працоўнага класа («Працоўны клас у Францыі ў першыя часы машыннай вытворчасці. Ад канца Імперыі да паўстання рабочых у Ліёне», 1928; «Жэрміналь і прэрыяль», 1937). З 1930-х гадоў Тарле вярнуўся да жанру гістарычных партрэтаў («Напалеон», 1936, «Талейран», 1939). Удзельнічаў таксама ў падрыхтоўцы калектыўных прац: «Французская буржуазная рэвалюцыя 1789—1794», «Гісторыя дыпламатыі», падручнікаў для ВНУ і інш. Напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 Тарле напісаны працы вялікага патрыятычнага значэння пра нашэсце Напалеона, пра Нахімава, Ушакова, Кутузава; скончана даследаванне «Крымская вайна» (т. 1-2, 1941-43). Вялікую даследчую працу Тарле спалучаў з вялікай публіцыстычнай і прапагандысцкай працай (артыкулы ў прэсе, лекцыі). Сталінская прэмія (1942, 1943, 1946).

Узнагароды

Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна і 2 іншымі ордэнамі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 3 Сотрудники Российской национальной библиотеки
  3. 1 2 Swartz A. Open Library — 2007.
  4. 1 2 YIVO Encyclopedia of Jews in Eastern EuropeYale University Press, 2008.
  5. 1 2 3 Тарле Евгений Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Jewgeni Wiktorowitsch Tarle // Brockhaus Enzyklopädie
  7. Catalog of the German National Library Праверана 6 красавіка 2024.
  8. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.