Яўген Паўлавіч Урублеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (2009) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Паўлавіч Урублеўскі (нар. 16 лютага 1952, пгт Тоўстэ, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 2009; Беларусь, 2010), прафесар (Расія, 2009; Беларусь, 2010).
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1983), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і турызму (дактарантура, 2006).
Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1974—1981, кафедра фізічнага выхавання і спорту, выкладчык), Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму (1983—2009, у 1991—2003 і 2006—2009 — загадчык кафедры тэорыі і методыкі лёгкай атлетыкі), Палескім дзяржаўным універсітэце (2009—2015, загадчык кафедры фізічнай культуры і спорту), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2015, факультэт фізічнай культуры, у 2015—2017 — кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2017 — кафедра спартыўных дысцыплін, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: лёгкая атлетыка; спартыўная трэніроўка; індывідуалізацыя падрыхтоўкі жанчын у спартыўнай дзейнасці. Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўныя танцы.
Узнагароды
Знакі «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2000), «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2005), медалі «80 гадоў Дзяржкамспорту Расіі» (2003), «Ветэран працы» (Расія, 2009) і інш.