Яўген Рэдзькін | ||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Леанідавіч Рэдзькін | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лютага 1970 (54 гады) |
|||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія → Беларусь | |||||||||||||||||||||||||
Тытулы | ||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 1 (1992) | |||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 1 (1992) | |||||||||||||||||||||||||
|
Яўге́н Леані́давіч Рэ́дзькін (нар. 2 лютага 1970, Ханты-Мансійск) — савецкі і беларускі біятланіст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.
Кар’ера
У 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбервілі 22-гадовы Рэдзькін сенсацыйна заваяваў залаты медаль у гонцы на 20 км, адстраляўшы «на нуль» і на 6,4 сек апярэдзіўшы немца Марка Кірхнера, які прамахнуўся тройчы. Гэта была дэбютная і адзіная гонка Рэдзькіна на той Алімпіядзе — ні ў спрынце, ні ў эстафеце ён не ўдзельнічаў.
У тым жа 1992 годзе на чэмпіянаце свету ў Новасібірску Рэдзькін у складзе зборнай СНД выйграў камандную гонку на 10 км.
Акрамя алімпійскай перамогі лепшы індывідуальны вынік Рэдзькіна — 13-е месца ў індывідуальнай гонцы ў Рупольдзінгу ў сезоне 1993/94.
У 1994 годзе на Гульнях у Лілехамеры ў складзе зборнай Беларусі Рэдзькін ізноў выступіў у гонцы на 20 км, але з 6 прамашкамі заняў толькі 53-е месца.
У наш час працуе дырэктарам Дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі[1].
Зноскі
- ↑ [http://www.depsport.admhmao.ru/wps/portal/fiz/home/contacts Архівавана 14 лютага 2016. Дэпартамент фізічнай культуры і спорту.
Спасылкі
- Профіль IBU Архівавана 29 верасня 2007. (англ.)
- Яўген Рэдзькін — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)