![]() Яўген Касмачоў | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 лютага 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Касмачоў (лат.: Jevgēņijs Kosmačovs, нар. 18 лютага 1988, Тукумс, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў Тукумсе, пасля доўгі час гуляў за «Вэнтспілс». Улетку 2011 года ў складзе «Вэнтспілса» ўдзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра». Пасля арэнды ў першай палове 2012 года ў «Севастопалі» перайшоў у салігорскі клуб.
Пасля заканчэння сезону 2012 вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком юрмальскага «Спартака»[2]. У ліпені 2013 года далучыўся да клуба «Тукумс 2000», у якім пачынаў кар’еру. З 2014 года выступаў за даўгаўпілскую «Даўгаву», якая ў наступным сезоне была адпраўлена ў трэці дывізіён. З 2016 года гуляў у ніжэйшых лігах Польшчы і Германіі.
Міжнародная кар’ера
Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.
Дасягненні
Залаты прызёр чэмпіянату Латвіі (4): 2006, 2007, 2008, 2011
Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2007, 2011
- Пераможца Балтыйскай лігі: 2010
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Jevgenijs Kosmacovs // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Евгений Космачев продолжит карьеру в юрмальском "Спартаке"
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.