Яўген Давыдавіч Чарствой | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1945[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 2022[3] (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, урач, патолагаанатам, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | паталагічная анатомія, тэраталогія[d], дзіцячая паталогія[d], дзіцячая анкалогія[d] і імунагістахімічнае даследаванне[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[4] (1983) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
![]() |
Яўге́н Давы́давіч Чарство́й (8 кастрычніка 1945, Быхаў — 12 красавіка 2022) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1984)[5]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997). Старшыня Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекцыйных захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы[5].
У 2011 годзе Яўген Давыдавіч у сааўтарстве з прафесарам Міхаілам Канстанцінавічам Недзьведзем быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі.
Я. Д. Чарствым апісаны і выдзелены ў якасці новай назалагічнай формы сіндром множных прыроджаных парокаў развіцця — ДК-факамеліі, — які ў сусветнай літаратуры названы яго імем — сіндром фон Фоса-Чарствога[6].
Грамадская дзейнасць
Больш за 10 гадоў прафесар Я. Д. Чарствой быў галоўным паталагаанатамам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шмат зрабіў па арганізацыі і ўдасканаленні паталагаанатамічнай службы рэспублікі, падрыхтоўцы кадраў[6].
Ён старшыня Беларускага навуковага таварыства паталагаанатамаў, член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый паталагаанатамаў, еўрапейскага таварыства дзіцячых паталагаанатамаў, савета па абароне доктарскіх дысертацый, рэдкалегіі часопіса «Здравоохранение»[6].
Бібліяграфія
- Лекции по патологической анатомии. — Минск, 2006
Зноскі
- ↑ https://www.bsmu.by/page/11/899/
- ↑ http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/bihov/r3p5_16.htm
- ↑ https://medvestnik.by/be/persona-bel/ruki-kotorye-mogli-podderzhat-evgenij-cherstvyj
- 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2492948&strq=l_siz=20
- 1 2 Чарствой, Яўген Давыдавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1945)
- 1 2 3 Черствый Евгений Давыдович Архівавана 10 лістапада 2022. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003
- Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008