Яўген Генадзевіч Панамарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Яўген Генадзевіч Панамарэнка (нар. 18 студзеня 1981, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (2010), дацэнт (2012).
Біяграфія
У 1998 годзе скончыў СШ № 22 горада Бабруйска, потым у 2003 годзе — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі».
З 2003 па 2006 год навучаўся ў аспірантуры БНТУ. У той жа час сумяшчаў навуковую і педагагічную дзейнасць на кафедры «Электрычныя станцыі».
З 2006 года — асістэнт кафедры «Электрычныя станцыі», з 2009 года — старэйшы выкладчык кафедры, з 2010 года — дацэнт.
У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук.
У 2012 годзе было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Электраэнергетыка».
У 2014—2017 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта.
У 2017—2018 гадах — навуковы сакратар філіяла БНТУ «Навукова-даследчы політэхнічны інстытут».
З 5 снежня 2018 года — дэкан энергетычнага факультэта БНТУ.
Навуковая дзейнасць
З’яўляецца аўтарам больш за сем дзясяткаў друкаваных прац, у тым ліку трох навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў.