Яўген Анатолевіч Соцікаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, публіцыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Яўген Анатолевіч Соцікаў (нар. 15 лістапада 1933, в. Шмакі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, публіцыст.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 лістапада 1933 года ў вёсцы Шмакі Быхаўскага раёна ў сям’і настаўніка. У 1935 г., у сувязі з пераводам бацькі на работу дырэктарам раённай калгаснай школы, сям’я пераехала ў Лагойск. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой Святланай быў вывезены на работу ў Францыю, затым Германію. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум і Ленінградскі політэхнічны інстытут. Пяцьдзясят гадоў працаваў на Магілёўскім металургічным заводзе імя А. Ф. Мяснікова[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Бібліяграфія
- «Люди и годы» (Магілёў, 2002 г.)
- «Страшно вспоминать» (Магілёў, 2004 г.)
- «Следы моей Судьбы» (Магілёў, 2007 г.)
- «Люди и годы — 80» (Мінск, 2012 г.)
- «Война глазами детей» (Магілёў, 2012 г.)
- «Никола Тесла» (2016)
- «Вселенная вчера, сегодня, завтра» (2016)
- «Энергетика от костра к плазме» (2020)
Зноскі
- 1 2 3 Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.