Яўген Аляксандравіч Кафельнікаў | |
---|---|
Нарадзіўся |
18 лютага 1974[1] (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 190 см |
Вага | 84 кг |
Прафесійная кар’ера | 1992 — 2003 |
Вядучая рука | праварукасць[3] і двухручны бэкхэнд[d][3] |
Прызавыя грошы | 23 883 797 $ |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 609–306[4] |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 358–213[4] |
yevgenykafelnikov.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Аляксандравіч Кафельнікаў (руск.: Евге́ний Алекса́ндрович Ка́фельников; нар. 18 лютага 1974, Сочы, Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — расійскі тэнісіст, самы тытулаваны тэнісіст у гісторыі Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі. Першым з расійскіх тэнісістаў выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Ралан Гарос, 1996) і стаў першай ракеткай свету (3 мая — 13 чэрвеня 1999). Быў пераможцам Australian Open у 1999 годзе. У парным разрадзе перамагаў на Roland Garros у 1996, 1997, 2002 гадах і US Open у 1997 годзе.
Алімпійскі чэмпіён 2000 года ў адзіночным разрадзе. Уладальнік Кубка Дэвіса 2002 года ў складзе зборнай Расіі. Кавалер ордэна Пашаны (2002). Выпускнік Кубанскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры. Пачатак прафесійнай кар’еры — 1992. Завяршэнне кар’еры — 2003. Першымі трэнерамі былі Валерый Шышкін і Анатоль Ляпёшын.
Ганаровы член Асацыяцыі гольфа Расіі, 1-ы віцэ-прэзідэнт і сябра Прэзідыума Асацыяцыі гольфа Расіі. Чэмпіён Расіі па гольфе (2011).
Член Міжнароднай залы тэніснай славы з 2019 года.
Зноскі
- ↑ Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 669. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ↑ Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 670. — ISBN 978-0-942257-70-0
- 1 2 ITF website
- 1 2 ATP website