Яўген Іванавіч Шапашнікаў | |
---|---|
руск.: Евгений Иванович Шапошников | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2020 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | маршал роду войск |
Камандаваў | 16-я паветраная армія[d], Ваенна-паветраныя сілы СССР, Міністэрства абароны СССР і United Armed Forces of the Commonwealth of Independent States[d] |
Узнагароды і званні |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Іванавіч Шапашнікаў (3 лютага 1942, хутар Вялікі Лог, Аксайскі раён, Растоўская вобласць, РСФСР, СССР — 8 снежня 2020) — савецкі і расійскі военачальнік, маршал авіяцыі (1991), апошні міністр абароны СССР (жнівень 1991 — люты 1992). Член ЦК КПСС (1990—1991).
Быў міністрам абароны СССР са жніўня 1991 года да моманту яго распаду. На гэтую пасаду ён быў прызначаны пасля правалу ГКЧП замест Дзмітрыя Язава, які прымаў удзел у путчы. Падчас путчу Шапашнікаў займаў пасаду камандуючага ВПС і пераканаў Язава ў неабходнасці вываду войскаў з Масквы, каб пазбегнуць ахвяр. Апошні (паводле даты) у гісторыі СССР, каму прысвоена воінскае званне, у якім ёсць слова «маршал».
У 1990-я Яўген Шапашнікаў працаваў генеральным дырэктарам «Аэрафлота», а затым — памочнікам Прэзідэнта Расіі. З 2003 года ён уваходзіў у кіраўніцтва «АКБ Сухога».