Славутасць | |
Ясукуні | |
---|---|
35°41′39″ пн. ш. 139°44′36″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | State Shinto[d] |
Архітэктурны стыль | Shinmei-zukuri[d] |
Архітэктар | Ito Heizaemon[d] |
Заснавальнік | Імператар Мэйдзі |
Дата заснавання | 6 жніўня 1869 |
Сайт | yasukuni.or.jp (яп.) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ясукуні (яп.: 靖國神社 — «храм міру ў краіне») — сінтаісцкае свяцілішча, размешчанае ў Токіа. Выконвае функцыі цэнтра рэлігійных цырымоній рэлігіі сінто. Асаблівае становішча Ясукуні вызначаецца тым, што, у адрозненне ад большасці храмаў сінто, там пакланяюцца не камі, а душам воінаў, якія загінулі за Японію і імператара. Вярхоўнае бажаство храма — імператар Японіі.
Сярод найбольш вядомых паломнікаў — былы прэм’ер-міністр Японіі Дзюн’іціра Каідзумі і дзеючы прэм’ер-міністр Сіндза Абэ. У сувязі з тым, што сярод тых, каго ўшаноўваюць у свяцілішчы, ёсць некалькі японскіх военачальнікаў, прызнаных міжнародным трыбуналам ваеннымі злачынцамі, свяцілішча шмат разоў аказвалася ў цэнтры увагі міжнароднай прэсы, а наведванне яго японскімі палітычнымі лідарамі нязменна робіцца падставай для міжнародных скандалаў і афіцыйных пратэстаў, галоўным чынам з боку Кітая і Паўднёвай Карэі.
Гісторыя храма
Храм пабудаваны ў 1869 годзе і, у адрозненне ад іншых свяцілішчаў, знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага кіраўніцтва краіны. Падчас святаў ролю галоўных распарадчыкаў выконвалі генералы і адміралы. Менавіта ў Ясукуні знаходзіліся спісы загінулых падчас войнаў. У гэтым свяцілішчы таксама знаходзіліся люстэрка і меч — атрыбуты імператарскай улады. У 1875 годзе імператар Мэйдзі наведаў Ясукуні, што было беспрэцэдэнтным учынкам, таму што там пакланяліся не багам, а душам воінаў, якія загінулі. Такім чынам, салдаты, якія аддалі жыццё за імператара, былі прыраўнаваны да багоў[1]. 23 лістапада 2015 года на тэрыторыі свяцілішча Ясукуні адбыўся выбух[2].
Божаствы
Згодна з сінтаісцкай традыцыяй, японскія грамадзяне, якія загінулі ў якіх-небудзь войнах, у якіх удзельнічала Японія, з’яўляюцца аб’ектам пакланення. Наступны спіс прыводзіць сумарную колькасць прылічаных да ліку святых, асобна па кожнай вайне:
- Вайна Басін (грамадзянская, 1867—68): 7751
- Вайна Сэйнан (грамадзянская, 1877): 6971
- Тайваньскі паход (помста за 54 рыбакоў, забітых тайваньскімі абарыгенамі пасля караблекрушэння, 1874): 1130
- Першая япона-кітайская вайна (1894—1895): 13 619
- Іхэтуаньскае паўстанне (у ліку васьмі дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў падаўленні мяцяжу, 1901): 1256
- Руска-японская вайна (1904—1905): 88 429
- Першая сусветная вайна (1914—1918): 4850
- Цзынаньскі інцыдэнт (1928): 185
- Мукдэнскі інцыдэнт (які завяршыўся акупацыяй Маньчжурыі, 1931): 17 176
- Другая япона-кітайская вайна (1937—1945): 191 243
- Другая сусветная вайна: 2 133 885
Ясукуні і палітыка
У ліку святых, якіх ушаноўваюць у межах сінтаісцкіх рэлігійных цырымоній у храме Ясукуні, — прыгавораныя да пакарання смерцю праз павешанне за здзейсненыя ваенныя злачынствы Хідэкі Тадзё, Сэйсіра Ітагакі, Хэйтара Кімура, Кэндзі Даіхара, Іванэ Мацуі, Акіра Мута, Кокі Хірота і іншыя. У Ясукуні таксама ўсталяваны помнік Радхабіноду Палу — індзійскаму суддзі, які адзіны падчас Такійскага працэсу выказаўся за поўнае апраўданне абвінавачаных.
У выніку гэтага ў Кітаі, які быў акупаваны Японіяй у першай палове XX стагоддзя, і ў абедзвюх Карэях, якія былі японскай калоніяй, храм лічыцца сімвалам японскага мілітарызму, а ўшанаванне яго афіцыйнымі асобамі Японіі расцэньваецца як рэцыдыў мілітарызму і абраза памяці ахвяр японскай агрэсіі[3].
Зноскі
- ↑ История Японии. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 2. 1868—1998. — С. 38-39.
- ↑ "В храме Ясукуни в Японии взорвалась самодельная бомба". versia.ru [руская]. Праверана 2018-04-22.
- ↑ "Китай призвал Японию трезво оценить историю". РиаНовости. 22.04.2018.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Літаратура
- Sturgeon W. D. Japan's Yasukuni Shrine: Place of Peace or Place of Conflict? Regional Politics of History and Memory in East Asia. — 2006. — ISBN 978-1-58112-334-0.
- Takenaka A. Yasukuni Shrine: History, Memory, and Japan's Unending Postwar. — University of Hawaii Press, 2015. — 296 p. — ISBN 978-0-8248-4678-7.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт храма Ясукуні (яп.)
- Прабелы ў японскай памяці, артыкул Макса Бута (англ.) Архівавана 20 ліпеня 2006.
- Detailed unofficial website about the Yūshūkan museum (англ.)
- Yasukuni Jinja Yūshūkan Архівавана 3 мая 2012. (англ.)