Ясуа Фукуда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 福田康夫 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сіндза Абэ | ||||||
Пераемнік | Таро Асо | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hidenao Nakagawa[d] | ||||||
Пераемнік | Хіраюкі Хасода[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Хіраюкі Хасода[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 ліпеня 1936[1][2] (87 гадоў)
|
||||||
Бацька | Takeo Fukuda[d] | ||||||
Маці | Mie Fukuda[d] | ||||||
Жонка | Kiyoko Fukuda[d] | ||||||
Дзеці | Tatsuo Fukuda[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ясуа Фукуда (яп.: 福田 康夫、ふくだ やすお, нар. 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфектура Гуму) — 91-ы прэм'ер-міністр Японіі з 26 верасня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуда (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).
Скончыў такійскі Універсітэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парламенцкі намеснік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасня 2007 г. (змяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дарадцаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаванне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імператар 26 верасня даручыў сфармаваць урад.
Кабінет Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.
Зноскі
- ↑ Fukuda Yasuo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yasuo Fukuda // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясуа Фукуда
- The Japan Times: Ясуа Фукуда выбраны прэм’ерам Японіі