Ястраб-цецяроўнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Accipiter gentilis Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|

Ястраб-цецяроўнік (Accipiter gentilis), або ястраб вялікі — драпежная птушка роду ястрабаў сямейства ястрабіных, шырока распаўсюджаная ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Апісанне
Самы буйны від роду ястрабаў. Самцы звычайна важаць 630—1100 г, іх даўжыня складае ў сярэднім 55 см, размах крылаў вагаецца ў межах 98-104 см. Самкі трохі буйнейшыя, важаць 860—1600 г, ў даўжыню каля 61 см, размах крылаў 105—115 см. Усе ястрабы, уключаючы і цецяроўніка, маюць характэрныя белыя палосы пёраў над вачыма, што стварае ўражанне белых броваў. У цецяроўнікаў яны больш шырокія і доўгія, чым у іншых прадстаўнікоў роду, і амаль сыходзяцца на патыліцы. Колер вачэй у дарослых асобін чырвоны ці чырвона-карычневы, у маладых асобін ярка-жоўты.
Афарбоўка як у самцоў, так і ў самак — ад сінявата-шэрай да чорнай. Спіна, галава і покрыўныя пёры крылаў звычайна больш цёмныя; ніжняя частка светлая з выразнай шэрай папярочнай рабізной. Хвост светла-шэры, з трыма або чатырма цёмнымі палосамі. У маладых ястрабаў афарбоўка прыкметна адрозніваецца ад дарослых асобін: іх верхняя частка, галава і знешняя частка крылаў карычневыя, грудка белая з вертыкальнымі карычневымі палоскамі.
Літаратура
- Цецяроўнік. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
- Pajerski, L. 2005. «Accipiter gentilis» (On-line), Animal Diversity Web. Accessed December 09, 2006 at http://animaldiversity.ummz.umich.edu/site/accounts/information/Accipiter_gentilis.html.