Ярл Вальдэмар Ліндэберг | |
---|---|
Jarl Waldemar Lindeberg | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1932[2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Leonard Lindeberg[d] |
Род дзейнасці | матэматык, статыстык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Gustav Elfving[d][3] |
Ярл Вальдэмар Ліндэберг (шведск.: Jarl Waldemar Lindeberg; 4 жніўня 1876, Хельсінгфорс — 12 снежня 1932, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Яго іменем названы адзін з варыянтаў цэнтральнай гранічнай тэарэмы, а таксама адпаведная ўмова Ліндэберга (англ.: Lindeberg's condition).
Біяграфія
Нарадзіўся 4 жніўня 1876 года ў Хельсінгфорсе (Хельсінках), у Вялікім княстве Фінляндскім у сям’е выкладчыка і рэктара Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Карла Леанарда Ліндэберга. У асноўным кар’ера матэматыка была засяроджана вакол Хельсінкскага ўніверсітэта. Спачатку ён займаўся ўраўненнямі матэматычнай фізікі і варыяцыйным злічэннем, але з 1920 года пачаў працаваць у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы.
У 1920 годзе ён выдаў сваю працу аб цэнтральнай гранічнай тэарэме. Праз два гады ён працягнуў працаваць над тэарэмай і знайшоў названую ў яго гонар умову Ліндэберга.
Памёр 12 снежня 1932 года ў Хельсінкі.
Працы
- Sur l’intégration de certaines equations aux dérivées partielles du second ordre (väitösk.) 1900.
- Über einige Fragen der Variationsrechnung 1908.
- J. W. Lindeberg, Eine neue Herleitung des Exponentialgesetzes in der Wahrscheinlichkeitsrechnung, Mathematische Zeitschrift, 15 (1922) 211—225.
- Todennäköisyyslasku ja sen käytäntö tilastotieteessä 1927.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ https://link.springer.com/chapter/10.1007%2F978-1-4613-0179-0_68 — С. 318.
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Спасылкі
- Фотаздымак Ліндэберга на сайце Portraits of Statisticians.
- ISI: Milestones of the history of statistics in Finland Архівавана 26 чэрвеня 2015.
- Tore Schweder: Early Statistics in the Nordic Countries Архівавана 30 кастрычніка 2013.