![](../I/%D0%A1%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D1%8C_%D0%AF%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2_%D0%9C%D1%83%D0%B4%D1%80%D1%8B%D0%B9.jpg.webp)
«Яраслаў Мудры» — расійскі вартавы карабель (фрэгат), які ў 2009 годзе ўвайшоў у склад Балтыйскага флоту. Карабель праекта 11540. Поўнае водазмяшчэнне карабля складае 4250 т, стандартнае — 3590 т, даўжыня 130 м, шырыня 15,6 м, асадка 8,35 м. Далёкасць плавання 2900 міль. Экіпаж 210 чалавек, у тым ліку 35 афіцэраў. Закладзены ў 1990 годзе, у 1994—2002 будаўніцтва прыпынялася.
Фрэгат мае супрацькарабельныя ракеты «Уран», зенітна-ракетным комплекс «Кінжал», супрацьлодачны ракетны комплекс «Вадаспад», рэактыўныя бамбамёты, а таксама адну 100-мм універсальнай артустаноўку, 2 зенітныя ракетна-артылерыйскія комплексы «Кортык» і 2 шасціствольныя аўтаматы АК-630.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.