Яраслаў Врхліцкі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | чэшск.: Emil Jakub Frida |
Дата нараджэння | 17 лютага 1853[1][2][…] ці 18 лютага 1853[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1912[2][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Людміла Врхліцка[d] |
Дзеці | Эва Врхліцка[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, мовазнавец, паэт, перакладчык, педагог, драматург, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, журналіст, палітык, настаўнік, перакладчык, драматург |
Мова твораў | французская і чэшская |
Узнагароды |
ганаровы доктар |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Я́раслаў Врхлі́цкі (чэшск.: Jaroslav Vrchlický — псеўданім; сапраўднае імя Эміль Фрыда, чэшск.: Emil Frída; 17 лютага 1853, Лоўні — 9 верасня 1912, Домажліцы) — чэшскі паэт , драматург , перакладчык, кіраўнік так званай «касмапалітычнай» школы ў чэшскай літаратуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і гандляра. Брат перакладчыка і тэатральнага крытыка Бедржыха Фрыды. Скончыў Пражскі ўніверсітэт. З 1893 года прафесар Пражскага ўніверсітэта. З 1890 года член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.
Бацька актрысы, журналісткі, драматурга, паэтэсы і пісьменніцы Евы Врхліцкай.
Творчасць
Яго творчасць фарміравалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам франц. парнасцаў. Дэбютны зборнік лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты песімістычнымі матывамі. У зборніках «Эклогі і песні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сцвярджаў сенсуалістычнае ўспрыманне жыцця. Цэнтральнае месца ў творчасці Врхліцкага займаюць цыкл паэтычных зборнікаў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і свет», 1878; «Міфы», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Іларыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, звяртаючыся да знакамітых постацей (Д. Бруна, Г. Галілей, Я. Гус, Я. Жыжка) і падзей мінуўшчыны (французская рэвалюцыя 1789—1799), імкнуўся асэнсаваць ход гістарычнага развіцця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зборнікі «Сялянскія балады» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зборнікаў «Санеты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900).
Узбагаціў чэшскую паэзію новымі паэтычнымі формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданні, эсэ, п’есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылогія «Іпадамія», т. 1—З, 1883—90, у 1891 нап. музыка З. Фібіхам). Перакладаў на чэшскую мову Дантэ, Т. Таса, Л. Арыёста, Д. Байрана, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Міцкевіча і інш.
Беларускія пераклады
У 2017 годзе ў серыі «Паэты планеты» выйшла кніга выбраных твораў у перакладзе Лявона Баршчэўскага.
Зноскі
- ↑ vital record Праверана 26 студзеня 2016.
- 1 2 Jaroslav Vrchlický // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Vrchlický, Jaroslav // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 52. — S. 2.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Studenti pražských univerzit 1882–1945
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Врхліцкі