Японскі жолаб — акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна на ўсход ад вострава Хансю, на поўдзень ад Хакайда і на поўнач ад астравоў Бонін. Даўжыня жолаба перавышае 1000 км. Папярочны профіль жолабу мае V-падобную форму. Максімальна вымераная глыбіня - 8412 м. Жолаб з'яўляецца паўднёвым працягам Курыла-Камчацкага жолаба. 11 жніўня 1989 на апараце Shinkai 6500 тры даследчыка дасягнулі глыбіні 6526 м. У кастрычніку 2008 года японска-брытанская экспедыцыя здолела засняць на глыбіні 7700 м марскіх смаўжоў.
Літаратура
- Японскі жолаб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.