Японскія астравы
яп. 日本列島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў6852 
Найбуйнейшы востраўХонсю 
Агульная плошча377 973 км²
Найвышэйшы пункт3 776 м
Насельніцтва126 317 000 чал. (2019)
Шчыльнасць насельніцтва334,2 чал./км²
Размяшчэнне
36° пн. ш. 138° у. д.
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Японскія астравы (Ціхі акіян)
Японскія астравы
Японскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал.

Геаграфія

Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).

Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.

На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.

Спіс астравоў

Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:

НазваПлошча, км²Геаграфічныя каардынаты
Хонсю227 962,5936°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.
Садо855,2638°02′23″ пн. ш. 138°22′47″ у. д.
Хакайда83 50043°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.
Сікоку18 803,6833°45′ пн. ш. 133°30′ у. д.
Кюсю35 64033°00′ пн. ш. 131°00′ у. д.
Цусіма696,334°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.
Ікі138,533°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.
Рукю4 642,1126°30′ пн. ш. 128°00′ у. д.
Ідзу¹303,3934°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.
Агасавара¹7327°10′ пн. ш. 142°12′ у. д.
Кадзан¹3024°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.
Окі346,136°09′ пн. ш. 133°10′ у. д.
Хекура0,5537°51′00″ пн. ш. 136°55′04″ у. д.
Рэбун8045°21′ пн. ш. 141°01′ у. д.
Рысіры182,1145°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.
Акусіры142,9742°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.
Ягісіры5,3444°26′ пн. ш. 141°24′ у. д.
Тэўры5,544°25′ пн. ш. 141°18′ у. д.

¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо

Насельніцтва

Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.

Галерэя

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.