Іаан XII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XII | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Агапій II, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Бенедыкт V, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, кіраўнік, пісьменнік | ||||||
Імя пры нараджэнні | Актавіян Тускола (граф Атавіяна Тускола) | ||||||
Нараджэнне |
каля 937[1] |
||||||
Смерць |
14 мая 964[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Альберых II Спалецкі | ||||||
Маці | Альда Італьянская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян XII (лац.: Ioannes PP. XII; свецкае імя Актавіян Тускола (італ.: Ottaviano di Tuscolo); каля 937, Рым — 14 мая 964, Рым) — Папа Рымскі з 16 снежня 955 года па 4 снежня 963 года.
Біяграфія
Паходзіў з рымскага знатнага роду, гэта значыць з’яўляўся сынам рымскага патрыцыя Альберыха Спалецкага і Альды Арльскай, дачкі караля Італіі і Бургундыі Гуго Арльскага. Па мацярынскай ліній Ян быў нашчадкам Карла Вялікага, а таксама ўнукам Марозіі. Ян з’яўляецца апошнім Папам перыяду парнакратыі.
Стаўшы рымскім біскупам у васямнаццаць гадоў, Ян зняважыў Папскі Прастол разнастайнымі заганамі і злачынствамі, так што набожныя сучаснікі лічылі яго ўвасабленнем д’ябла. Ян XII лічыцца самым амаральным Папам не толькі таго часу, але і ва ўсёй гісторыі царквы. Паводле сучасных яму крыніц, ён ператварыў Ватыкан у сапраўдны бардэль, не саромеючыся гвалтаваць жанчын-паломніцаў у саборы Святога Пятра.
2 лютага 962 года Ян усхваліў Атона I Вялікага імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак, Атону не спадабаліся вульгарныя паводзіны папы, за што імператар дакараў Яна. У адказ на гэта Папа падняў паўстанне супраць Атона, якое было здушана, а Ян 4 снежня 963 года быў скінуты з пасады і заменены на Льва VIII.
Памёр ад траўмы, якую атрымаў пасля аднаго з палавых актаў. Аднак існуе версія, што Ян быў забіты мужам адной дамы, якой дамагаўся Папа.
Зноскі
- 1 2 autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- 1 2 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 21 мая 2021.
Спасылкі
- Ян XII. Catholic Encyclopedia