Ян Станіслававіч Бабровіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; |
Дата нараджэння | 2 (15) чэрвеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1943 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст |
Жанр | публіцыстыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() |
Ян Станіслававіч Бабровіч (псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; 2 (15) чэрвеня 1902, в. Параф'янава, Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён — 8 студзеня 1943, Паўночлаг) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст[1]. Магчыма, што ён з'яўляецца братам беларускага крытыка М. Бабровіча[2].
Біяграфія
З 1916 у войску. У 1918—1920 вучыўся ў гімназіі і на рабфаку ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 1922—1925 вучыўся ў Пражскім універсітэце. Там далучыўся да левых рухаў[1]. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Заходняй Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, палітычым рэдактарам газет БСРГ «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа»[1].
23 снежня 1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У верасні 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перададзены ў СССР. Узначальваў Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. 18 кастрычніка 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»[1].
9 студзеня 1934 судовай калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14 жніўня 1939 Амурскі абласны суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобласць), дзе і памёр[3].
Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.
Сачыненні
- Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай грамады. — Мн., 1932 (саўм. з Я. Багданскім)
Зноскі
- 1 2 3 4 Бобрович Ян Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
- ↑ Гмырак Лявон(недаступная спасылка)
- ↑ Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.