Ян Санціні | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1677 ці 4 лютага 1677[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1723[3][4][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Айхль Санціні[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян (Джавані) Блазнот Санціні-Айхль (1677—1723) — чэшскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з самых своеасаблівых прадстаўнікоў цэнтральнаеўрапейскага барока.
Біяграфія
Санціні нарадзіўся ў Празе, куды яго дзед перабраўся з Італіі. Напачатку кар'еры ён займаўся аднаўленнем правінцыйных гатычных храмаў, разбураных за гады Трыццацігадовай вайны. Дэталёвае веданне прыёмаў сярэднявечнай готыкі спалучалася ў яго з цікавасцю да найбольш радыкальных эксперыментаў майстроў італьянскага барока, а менавіта Бараміні і Гварыні.
Сучаснікі лічылі Санціні «белай варонай», з прычыны таго, што кожную замову ён вырашаў па-свойму і цураўся пракладзеных сцежак барочнай традыцыі. Яго прыхільнасць да ўскладненых геаметрычных рашэнняў і своеасаблівага сімвалізму зрабіла яго улюбёным архітэктарам манаскіх ордэнаў.
Шэдэўрам яго лічыцца паломніцкі касцёл Святога Яна Непамуцкага, які нагадвае ў плане зорку. Касцёл прызнаны помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва. Са свецкіх пабудоў Санціні найбольш вядомы палац-замак Кінскіх у Хлумцы. Санціні памёр у 46 гадоў, не пакінуўшы пасля сабе вучняў.
Зноскі
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Johann Blasius Santini-Aichl // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni Santini // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.