Ян Самуэль Бекер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1730-я |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Ружаны, Няміраў |
Найважнейшыя пабудовы | Дзярэчынскі палац, касцёл Св. Станіслава ў Няміраве, Троіцкі касцёл у Ружанах, Ружанскі палац |
Уплыў | Ян Зыгмунт Дэйбель |
![]() |
Ян Самуэль Бекер — саксонскі архітэктар 2-й паловы XVIII стагоддзя[1], вучань Яна Зігмунта Дэйбля. Працаваў у князёў Сапегаў.
Біяграфія
Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара І. К. Кнёфеля, пасля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамент.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя з'явіўся ў ВКЛ. З 60-х гадоў працаваў у князёў Сапегаў[2].
Паводле інвентара 1793 года вядома, што за Бекерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакументальнае пацверджанне яго пражывання тут датавана 1808 годам. Апошнія пенсійныя выплаты здзейсненыя ў Мінску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.
Творчасць
Пабудаваў палац у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна (1786—87, сумесна з архітэктарам Л. Гуцэвічам), займаўся перабудовай палацавага комплексу (1784-86), Ружанскага Троіцкага касцёла дамініканцаў, Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы базыльянаў і пабудова корпуса кляштара пры ёй (усе ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна)[1][3]. За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160, а пасля ў 2520 злотых[4].
Сярод яго іншых прац касцёл Св. Станіслава ў Няміраве. Акрамя праекта перабудовы ружанскіх уладанняў Сапегаў, захаваліся таксама і праекты для іх уладанняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, Крыстыянпалі[5]. Дзякуючы Самуэлю Бекеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага еўрапейскага ўзроўня, а яго творы сталі ўзорам беларускага класіцызму[6].
- Працы Яна Самуэля Бекера
Зноскі
- 1 2 Беккер Ян Самуэль // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
- ↑ Dzien trzeci w Rozanach . Праверана 31 мая 2012.
- ↑ БЕКЕР Ян Самуэль
- ↑ История Ружан (XVIII в.) (руск.). Праверана 31 мая 2012.
- ↑ Вёска Крыстыянпаль знаходзілася, па словах былога дырэктара Пружанскага палацыка Руслана Кнігі, кіламетрах у двух ад Ружан і была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі ў ліку іншых вёсак Пружаншчыны. - В поисках Юзефа Крашевского. Записки журналиста Руслана Гусева (руск.)
- ↑ Ірына Мароз. Прыдворны архітэктар // Дзедзіч. — люты 2012. — № 2, 71. — С. 9.
Літаратура
- Ірына Мароз. Прыдворны архітэктар // Дзедзіч. — люты 2012. — № 2 (71).
- Kaлнін Валянцін. Архітэктура Яна Самуэля Бэкера // Спадчына. 1998. №3. С. 65-85.; №4. С. 74-85. // на pawet.net