Ян Мікалай Радзівіл
польск.: Jan Mikołaj Radziwiłł
Трубы
Трубы
23-і ваявода новагародскі
31 кастрычніка 1709 20 студзеня 1729
Папярэднік Стэфан Тызенгаўз
Пераемнік Мікалай Фаўстын Радзівіл
крайчы вялікі літоўскі
2 студзеня 1699 31 кастрычніка 1709
Папярэднік Уладзіслаў Юзафат Сапега
Пераемнік Міхал Антоні Радзівіл

Нараджэнне 17 мая 1681(1681-05-17)[1]
Смерць 20 студзеня 1729(1729-01-20)[1][2] (47 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Дамінік Мікалай Радзівіл[3]
Маці Ганна Марыяна з Палубінскіх[d]
Жонка Дарота Генрыка з Пшэбандоўскіх[d][3]
Дзеці Марцін Мікалай Радзівіл[3], Юзаф Альбрэхт Радзівіл[d][3] і Ганна Малгажата з Радзівілаў[d][3]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Белага арла

Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл (17 мая 1681 — 20 студзеня 1729) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын Дамініка Мікалая Радзівіла.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстрыі. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707-08, кашталян віленскі ў 1706-07, ваявода навагрудскі з 1708. Галасаваў за абранне ў 1697 каралём Аўгуста II, якога падтрымліваў у Паўночнай вайне (1700-21). 3 1697 быў клецкім ардынатам, валодаў таксама Атвержычамі, Чарнаўчыцамі, трымаў Лідскае (1695—1704), Радунскае (з 1703), Юрбаркскае і Вярбілаўскае староствы.

Пакінуў дзённік за 1704-10 (не надрукаваны).

У шлюбе з Генрыкай Даротай Пшэбендоўскай меў дачку, сыноў Марціна Мікалая Караля, Юзафа Альбрэхта Рыгора.

Зноскі

  1. 1 2 Jan Mikołaj Aleksander Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 39.
  3. 1 2 3 4 5 Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

Літаратура

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.