Ян Козел-Паклеўскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | ваенны, інжынер |
Дата нараджэння | 1837 ці 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 (19) мая 1896 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Козел-Паклеўскі |
Маці | Юзэфа Толенсдорф[d] |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Бітвы/войны | |
![]() |
Ян Козел-Паклеўскі (1837, Cэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Вілейскі раён — 7 мая 1896, Бабруйск, Мінская губерня, Расійская імперыя) — палкоўнік войск польскіх падчас Студзеньскага паўстання, кіраўнік 3-га корпуса паўстанцкіх войск (1863—1864), камендант Варшавы. Член Літоўскага Правінцыйнага камітэта.
Біяграфія
У 1852 годзе паступіў у кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу, пасля заканчэння (1856) вучыўся ў Ваенна-інжынернай Акадэміі. Тут ён пазнаёміўся з радыкальнымі актывістамі з асяродку службовых асоб (Яраслаў Дамброўскі, Зігмунт Серакоўскі). У 1859 зволіўся з вайсковай службы ў чыне штабс-капітана і пераехаў у Парыж, дзе працягнуў вучобу. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.
Удзел у паўстанні
У 1861 пераяджае ў Вільню і засноўвае Камітэт падрыхтоўкі паўстання. Наведваў Маскву, кантактаваў з патаемнымі ваеннымі таварыствамі. Пасля пачатку паўстання ён едзе ў Санкт-Пецярбург па сродкі і штабныя карты. У красавіку 1863 знаходзіцца ў Варшаве, дзе ўваходзіць у Цэнтральны паўстанцкі ўрад, з чэрвеня ваенны камендант Варшавы. У жніўні прызначаны ваенным кіраўніком Аўгустоўскага павета Гродзенскай губерні. Ён прыняў кіраўніцтва войскамі Гродзенскай губерні і з 15 снежня 1863 быў камандзірам III корпуса сіл паўстанцаў. Ён выехаў у Бельгію, дзе набыў 3000 вінтовак і стрэльбаў. У той жа час паўстанцы спынілі сваю дзейнасць у давераным яму рэгіёне.
Пасля паўстання
У красавіку 1864 ён адправіўся ў Парыж, Дрэздэн. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 ён камандаваў брыгадай пяхоты, сфарміраванай у Вандэі. Пасля паразы ў вайне вырашае вярнуцца на Радзіму, просіць расійскі пашпарт. Пераяжджае ў Царства Польскае. Тут у 1872 годзе, аднак, насуперак абяцанням рускіх, арыштаваны і паўстаў перад камісіяй па расследаванні, дзе даў разгорнутыя паказанні і склаў клятву вернасці. Прысуджаны да шматгадовай ссылкі ў Алма-Аты.
Зноскі
Літаратура
- Jan Koziełł-Poklewski.//Polski Słownik Biograficzny, t. XIV
- [http://arkushy.narod.ru/kalinouski/figures/kozel.htm(недаступная+спасылка) Біяграфія Яна Козела-Паклеўскага на сайце «Свіслацкія аркушы»].
- Вялікі Сэрвач – «раскіданае гняздо» Козелаў-Паклеўскіх Архівавана 12 ліпеня 2015. // «Рэгіянальная газета».