Ян Кароль Копаць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Себасцьян Кэнштарт | ||||||
Пераемнік | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Людвік Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Казімір Ян Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1633 |
||||||
Смерць | 1 мая 1681 | ||||||
Род | Копці | ||||||
Бацька | Васіль Васілевіч Копаць | ||||||
Маці | Барбара з Хадкевічаў[d] | ||||||
Жонка | Лукрэцыя Марыя Строцы[d][1] | ||||||
Дзеці | Францішка з Копцяў[d][2] і Ганна з Копцяў[d] |
Ян Кароль Копаць (? — 1 мая 1681) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
У 1630—1640-я гады вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.
Староста берасцейскі ў 1652—1665 і 1670—1680 гадах. Вялікі літоўскі чашнік у 1656—1658 гадах і падстолі ў 1658 годзе, ваявода полацкі з 1658 года; пасол на соймы ад Берасцейскага павета ў 1648, 1650, 1653 гадах.
У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664—1665 гадах падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я гады стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.
Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654 годзе; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 годзе Яна Кароля на пасаду кашталяна троцкага.
У 1672 годзе быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Фундатар кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы каля Пінска.
Сям’я
Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.
Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:
- Францішку (? — 1690), якая выйшла за троцкага ваяводу Казіміра Уладзіслава Сапегу;
- Ганну, якая выйшла спачатку за падольскага ваяводу Станіслава Лужэцкага, а потым за вялікага пісара літоўскага Канстанціна Яна Шуйскага.
Літаратура
- Пазднякоў В. Копці // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 134. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6