Ян Караль Хадкевіч
польск.: Jan Karol Chodkiewicz
Касцеша
Касцеша
11-ы гетман вялікі літоўскі
1605 24 верасня 1621
Папярэднік Крыштаф Радзівіл Пярун
Пераемнік Леў Сапега
16-ы ваявода віленскі
28 чэрвеня 1616 24 верасня 1621
Папярэднік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Пераемнік Леў Сапега
6-ы гетман польны літоўскі
1600 1605
Папярэднік Крыштаф Радзівіл Пярун
Пераемнік Крыштаф Радзівіл
генеральны староста жамойцкі
19 ліпеня 1599 28 чэрвеня 1616
Папярэднік Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Геранім Валовіч
падчашы вялікі літоўскі
27 мая 1596 19 ліпеня 1599
Папярэднік Крыштаф Мікалай Дарагастайскі
Пераемнік Януш Радзівіл

Нараджэнне 1560(1560)
Смерць 24 верасня 1621(1621-09-24)
Месца пахавання
Род Хадкевічы
Бацька Ян Геранімавіч Хадкевіч
Маці Крысціна Збароўская
Жонка Сафія Мялецкая
Ганна Астрожская
Дзеці Геранім Хрызастом Хадкевіч[d], Ганна Схаластыка з Хадкевічаў[d][2] і Ян Казімір Хадкевіч
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч, ваенны
Прыналежнасць Рэч Паспалітая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасня 1621[3], Хоцін) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі[3] (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве».

Адзін з самых таленавітых вялікалітоўскіх палкаводцаў 17 ст. Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Беларусі і Літвы, што паходзіў ад праваслаўскіх баяраў 15 ст. Ян Караль Хадкевіч належаў да старэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве. Вучыўся ў Віленскай і Інгальштацкай (Германія) акадэміях. Падчашы літоўскі (1596—1599), генеральны стараста жамойцкі (1599—1616), адначасова гетман польны (1601—1605), адміністратар Інфлянтаў з 1603, вялікі гетман літоўскі з 1605, ваявода віленскі з 1616; стараста дорпацкі, вяленскі, любашанскі.

У 1596 удзельнічаў у падаўленні паўстання Налівайкі (1595—1596). У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629) вызначыўся ў бітве пад Кокенгаўзенам (1601), Дорпатам (1603), Белым Каменем (1604) і асабліва ў бітве пад Кірхгольмам (1605), дзе перамог з меншымі сіламі. Спачатку быў праціўнікам вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609—1618), пасля камандваў войскам у паходах 1611 на Маскву, прывозіў у 1611—1612 харчаванне і боепрыпасы для гарнізона ў Крамлі. У жніўні-верасні штурмаваў Маскву, але не прабіўся на дапамогу гарнізону. У 1613—1615 абараняў Смаленскае ваяводства ад расійскіх войскаў. У 1617—1618 узначаліў войска, якое пайшло з каралевічам Уладзіславам (фармальна царом Расіі з 1610) здабываць маскоўскі трон. Разам з украінскім казацкім войскам гетмана П. Канашэвіча-Сагайдачнага заняў Тушына. У 1621 узначаліў беларуска-літоўскае, польскае і казацкае войска, супраць туркаў і крымскіх татар, у час пераможнай Хоцінскай бітвы памёр.

Доўгі час сакратаром у Я. К. Хадкевіча служыў Шыман Старавольскі.

Продкі Хадкевіча

У сям’і Хадкевічаў была традыцыя актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Яго бацька, Ян Геранімавіч Хадкевіч (15371579), быў кашталянам віленскім (сенатарам) і адміністратарам Інфлянтаў (Лівоніі). Дарэчы, бацька ў 1568 г. атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда тытул графа з назвамі галоўных гарадоў і маёнткаў, якія належалі Яну Хадкевічу. Дзед вядомага беларускага палкаводца, Геранім Хадкевіч (15001561), быў кашталянам віленскім і ўваходзіў у склад паноў рады Вялікага княства Літоўскага. А брат дзеда, Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч, які памёр у 1572 г., быў кашталянам віленскім і гетманам вялікім літоўскім. Гэтыя традыцыі роду, багатыя латыфундыі, галоўным чынам на Беларусі, і сваяцкія сувязі з магнацкімі сем’ямі Беларусі і Польшчы давалі магчымасць здольнаму і амбіцыйнаму чалавеку рабіць сваю кар’еру.

Ян Караль Хадкевіч быў сынам Яна Хадкевіча, у той час яшчэ стольніка літоўскага, і Крысціны Збароўскай, дачкі польскага магната Марціна Збароўскага, ваяводы пазнаньскага, а потым кашталяна кракаўскага. Адзін з братоў маткі, Ян Збароўскі, быў гетманам надворным у Польшчы; іншыя яе браты займалі пасады ваявод і кашталянаў.

Дзяцінства і юнацтва

Дзяцінства Яна Караля праходзіла ў гады Лівонскай вайны. Ён быў сведкам ваенных дзеянняў у Беларусі і Прыбалтыцы і вельмі цікавіўся вайсковай справай. Калі хлопчыку было некалькі гадоў, бацька ўзяў яго ў паход супраць маскоўскіх войскаў Івана Грознага, што ўварваліся ў Беларусь. Беларуска-літоўскім войскам камандавалі гетманы вялікі Мікалай Радзівіл і польны Рыгор Хадкевіч, дзядзька яго бацькі. Асобным атрадам камандаваў і сам Ян Хадкевіч, які раней удзельнічаў у бітве над Улай у 1564 г. Такім чынам, 8-гадовы хлопчык пабачыў, як жаўнеры ездзяць падчас паходу, як становяцца на месцы лагерам і, галоўнае, як удзельнічаюць у баях.

Пасля папярэдняй хатняй адукацыі ў 1573 г. Ян Караль разам са сваім старэйшым братам Аляксандрам (каля 15601626), які потым стаў ваяводам троцкім, пачаў вучобу ў Віленскім езуіцкім калегіуме, а потым і ў Віленскай акадэміі. Калі кароль Стэфан Баторый у сакавіку 1579 г. праязджаў праз Вільню з войскам, каб здабыць Полацк, ад імя студэнтаў акадэміі яго вітаў малады Ян Караль Хадкевіч урачыстай прамовай. Ён вылучаўся сваёй здольнасцю да навукі і ўжо тады вылучаўся моцным характарам, хаця і без перашкоды ўстанаўліваў кантакты з людзьмі. Пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну не толькі маёнткі, але і тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве.

У 15861589 гг. малады Ян Караль Хадкевіч разам з братам вучыўся ў езуіцкай акадэміі ў Інгальштаце (Баварыя), дзе вывучаў філасофію і права. У верасні 1589 г. яны атрымалі пасведчанні аб паспяховым заканчэнні курса вучобы. Потым браты паехалі ў Італію, у Падую. Аляксандр Хадкевіч застаўся ў Італіі, а Ян Караль наведаў Мальту, дзе ў мальтыйскіх рыцараў азнаёміўся з дзеяннямі артылерыі, з агнястрэльнай зброяй, фартыфікацыяй і правіламі аблогі крэпасцей. За мяжой Ян Караль Хадкевіч, апрача акадэмічнага курса, шмат увагі прысвячаў вайсковым ведам і тэорыі вайсковай справы.

Пачатак кар’еры

Пасля вяртання на радзіму ў 1590 г. Хадкевіч стаў вайскоўцам. Ужо ў 1595 г. Хадкевіч камандаваў уласнай ротай з 50 коннікаў, а потым камандаваў ротай у 100 коннікаў на Украіне.

Паўстанне Налівайкі

У канцы 1594 года на Украіне падняліся казакі на чале з Севярынам Налівайкам, парабаваўшы на Валыні шляхту, рушылі на Палессе. Заняўшы Петрыкавічы, казакі заказалі «подарки собе давать». Калі ж з суседняга Слуцка не прыслалі адкупнога, дык сваявольная шайка ў дзве тысячы ліхадзеяў 6 лістапада штурмам здабыла слуцкі замак. У няволю трапіла з двума дзецьмі і сваячніца Хадкевіча, жонка ягонага стрыечнага дзядзькі Гераніма. Нарэшце на чале 600 вершнікаў да горада падышоў Мікалай Буйвід. Але з-за звычайнага ўжо свавольства шляхты военачальнік нічога годнага не дабіўся. Казакі заселі ў абкружаным вазамі табары і адтуль адстрэльваліся з гармат і пулгакаў (мушкетаў). Шляхта адступіла.

Нарэшце ў Капыль сабралася тры тысячы шляхціцаў, якія гатовыя былі зброяй паслужыць Бацькаўшчыне. Да іх далучыўся са сваім почтам і Ян Кароль Хадкевіч. Па дарозе ён наведаў у Станькаве Крыштофа Радзівіла. Вялікі гетман даручыў начальстваваць над аддзелам Хадкевічу.

Польскае 17-тысячнае войска было разбіта мяцежнікамі каля Белай Царквы. Аднак Налівайка не скарыстаўся перамогай і заняўся рабаваннем паноў і шляхты. А да Станіслава Жулкеўскага, падаспелі з новымі сіламі камянецкі староста Патоцкі і Хадкевіч. Налівайка ўпусціў свой шанц. Два тыдні, засеўшы ў табары каля Лубнаў, адбіваліся мяцежнікі ад урадавага войска. Па адных звестках, яны пацярпелі паражэнне. Але па другіх — Налівайка паверыў Жулкеўскаму, які ад імя караля абяцаў дараванне мяцежнікам, калі яны складуць зброю. Налівайка заключыў з Жулкеўскім перамір’е і адправіўся ў Варшаву для падпісання поўнага міру, дзе яго схапілі і пакаралі смерцю.

У першай бітве пад Каневам, які быў узяты 14 красавіка 1596 г., Я. К. Хадкевіч выявіў свой вайсковы талент. Вызначыўся ён і падчас аблогі казацкага табара пад Лубнамі (25 мая-7 чэрвеня 1596 г.). За свае вайсковыя заслугі Ян Караль Хадкевіч атрымаў пасаду падчашага літоўскага, а праз тры гады, у 1599 г., яму было нададзена Жамойцкае староства, што раўнялася ваяводскай пасадзе, і ён увайшоў, такім чынам, у склад сената Рэчы Паспалітай.

Паход у Малдову

У 1600 годзе Ян Караль Хадкевіч разам з братам Аляксандрам на чале ўласнай коннай роты ўдзельнічаў у паходзе гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага ў Малдову, якую заняў гаспадар Валахіі Міхай Мужны (Вітязул), каб аб’яднаць Дунайскія княствы. Рэч Паспалітая намагалася захаваць палітычную залежнасць ад яе Малдовы і ўстанавіць там уладу залежнага ад яе гаспадара. Бітва войска Яна Замойскага з арміяй Міхая Мужнага адбылася ў ваколіцах Плаешці 20 кастрычніка 1600 г. і закончылася перамогай Замойскага. Хадкевічы былі ў перадавым атрадзе добраахвотнікаў, якія ўдарылі па сілах гаспадара Міхая і зрабілі ўклад у перамогу. Гетман Ян Замойскі сярод лепшых воінаў вылучаў Яна Караля Хадкевіча. У выніку перамогі ў Валахіі ў кастрычніку 1600 г. быў пасаджаны на трон стаўленнік Рэчы Паспалітай Сымон Магіла з малдаўскага баярскага роду. У тым жа годзе Яну Каралю Хадкевічу быў нададзены тытул гетмана польнага літоўскага.

Зноскі

  1. Ходкевич Ян Кароль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. 1 2 Анатоль Грыцкевіч. Ян Караль Хадкевіч Архівавана 1 сакавіка 2012.. Гісторыя Беларусі, асобы.

Літаратура

  • Пашкоў Г. П. «Вялікае Княства Літоўскае».

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.