Ян Караль Даўгяла Завіша

Герб
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
6 мая 1649 21 красавіка 1656
Папярэднік Францішак Далмат-Ісайкоўскі
Пераемнік Ежы Станіслаў Валовіч[d]
пісар вялікі духоўны літоўскі
красавік 1649 21 красавіка 1656
Папярэднік Францішак Далмат-Ісайкоўскі
Пераемнік Валерыян Станіслаў Юдзіцкі[d]
біскуп віленскі
з 16 кастрычніка 1656
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Юрый Тышкевіч
Пераемнік Юрый Белазор

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1597
Смерць 9 сакавіка 1661(1661-03-09)
Дынастыя Даўгялы
Бацька Каспар Янавіч Даўгяла

Ян Караль Даўгяла Завіша (польск.: Jan Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі, канцлер Вiленскай акадэміі. У некаторых даведніках імя памылкова даецца як Юры (Jerzy).

Прадстаўнік шляхецкага роду Даўгялаў, сын Каспра Янавіча Даўгялы. Вучыўся за мяжою. З 1639 канонік, пазней архідыякан віленскі, рэферэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі з 16 кастрычніка 1656. Блізкі супрацоўнік караля Яна Казіміра.

Згодна з тэстаментам біскупа Яна, пасля ягонай смерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаванне разбуранага вайною касцёла ў Ашмянах.

Літаратура

  • J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44-45.
  • Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.