Ян Мікалай Згерскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вінцэнт Станіслаў Валовіч | ||||||
Пераемнік | Павел Францішак Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Астафій Катовіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мікалай Гараін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Павел Францішак Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 19 мая 1653 | ||||||
Смерць | 6 снежня 1713 (60 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Згерскія[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Мікалай Згерскі (польск.: Jan Mikołaj Zgierski; 19 мая 1653 — 6 снежня 1713)[1] — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп-суфраган віленскі з 1696, біскуп смаленскі з 1706, біскуп жамойцкі з 1710. Падчас феадальнай вайны 1697—1702 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім намагаўся прымірыць варагуючыя бакі.
Біяграфія
Належыць да герба «Дамброва»[2]. Рукапакладзены (пасвячоны) у сан святара 14 красавіка 1681 года[3].
Спачатку быў святаром у Наваградку і Вільні.
У 1698—1704 гадах займаў пасаду вялікага духоўнага сакратара літоўскага.
2 студзеня 1696 рукапаложаны ў біскупа-суфрагана віленскага. Адначасова быў рукапакладзены ў тытулярнага біскупа Мартыропаля (Martyropolis)[4].
Быў членам Алькеніцкай канфедэрацыі ў 1700 годзе (у Алькеніках) падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў[5].
Быў удзельнікам Агульнай Рады ў Варшаве ў 1710 годзе.
Падчас феадальнай (грамадзянскай) вайны ў ВКЛ 1696—1702 гадоў выступаў пасярэднікам і прыхільнікам мірнага рашэння канфлікту.
У 1706—1710 гадах — біскуп смаленскі, з 21 ліпння 1710 года па 6 снежня 1713 года — біскуп жамойцкі[1].
Пахаваны ў Архікафедральным саборы Святога Станіслава (Вільнюс)[6]
Зноскі
- 1 2 Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 343.
- ↑ Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J., t. I, Lipsk 1846, s. 62.
- ↑ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 259
- ↑ Bishop Jan Zgierski †
- ↑ [Postanowienie generalne stanów W. X. Litewskiego wieczne y nigdy nienaruszone, na zieździe walnym woiewództw y powiatów. Pospolitym ruszeniem pod Olkinikami uchwalone […] 1700], rkps Biblioteki Kórnickiej 00404, [b.n.s]
- ↑ Krzysztof Rafał Prokop, Nekropolie biskupie w nowożytnej Rzeczypospolitej (XVI—XVIII w.), Kraków-Warszawa 2020, s. 144.
Літаратура
- Piotr Nitecki, Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny, Instytut Wydawniczy «Pax», Warszawa 2000.