Ян Дамінік Лапацінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Эразм Валовіч[d] | ||||||
Пераемнік | Томаш Ігнацы Зянковіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Антоні Дамінік Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Ян Стэфан Гедройц | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 мая 1708 |
||||||
Смерць |
11 студзеня 1778 (69 гадоў) |
||||||
Род | Лапацінскія | ||||||
Бацька | Лявон Лапацінскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Дамінік Лапацінскі (9 мая 1708, мястэчка Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства — 11 студзеня 1778) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Канонік віленскі (з 1732) і схаластык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[2].
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капеланам.
У 1732 годзе стаў віленскім канонікам.
Прыхільнік Сапегаў, быў капеланам іх саюзніка Міхала Юзафа Масальскага, выхоўваў яго сына Ігнацыя. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ежы Мнішка і яго саюзнікаў Радзівілаў.
У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расійскімі войскамі выехаў у Прусію, пазней вярнуўся.
Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзняць узровень адукацыі святароў. Аднавіў некалькі касцёлаў і біскупскіх рэзідэнцый, заснаваў духоўную семінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.
Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцёльнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[3].
Галерэя
- Невядомы мастак, XVIII
- Невядомы мастак, XVIII
- Невядомы мастак, XVIII
- Невядомы мастак, XVIII
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 14 кастрычніка 2020.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 181.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 182.
Літаратура
- Мацук А. Лапацінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 181—182. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Дамінік Лапацінскі