Ян Брэйгель Малодшы | |
---|---|
нідэрл.: Jan Brueghel de Jonge | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 13 верасня 1601[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1678[4][5][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Брэйгель Старэйшы |
Маці | Isabelle de Jode[d] |
Жонка | Anna Maria Janssens[d] |
Дзеці | Jan Pieter Brueghel[d], Абрахам Брэйгель і Jan Baptist Brueghel[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Брэйгель Малодшы (нідэрл.: Jan Bruegel de Jonge; 13 верасня 1601 — 1 верасня 1678) — нідэрландскі (фламандскі) мастак, прадстаўнік паўднёванідэрландскай (фламандскай) дынастыі Брэйгель.
Быў старэйшым дзіцем у сям’і. Праз два гады пасля яго нараджэння памерла маці, Ізабела дэ Ёдэ, і бацька ажаніўся з Катарынай ван Марыенбург, ад якой у яго было 8 дзяцей. Будучы першынцам, Ян працягнуў бацькоўскую дынастыю і стаў мастаком. Ва ўзросце дзесяці гадоў ён паступіў у вучні да бацькі. На працягу свайго творчага шляху ён ствараў палотны ў такім стылі. Разам са сваім братам Амброзусам пісаў краявіды, нацюрморты, алегарычныя кампазіцыі і іншыя работы, поўныя дробных дэталей. Ён капіраваў працы свайго бацькі і прадаваў іх пад яго подпісам. Творы Яна Малодшага адрозніваюць ад работ Яна Старэйшага па крыху ніжэйшай якасці і асветленасці.
Ян здзяйсняў падарожжа па Італіі (1625), калі атрымаў вестку аб смерці свайго бацькі ад халеры. Ён перапыніў ваяж і неадкладна вярнуўся, каб узначаліць антверпенскую майстэрню. Неўзабаве ён дасягнуў значнага становішча і стаў дэканам Гільдыі Св. Лукі (1630). Лепшыя працы Яна Малодшага — буйныя пейзажы.
Зноскі
- ↑ Jan Bruegel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Netherlands Institute for Art History
- ↑ Jan (II) Breughel
- ↑ Jan Brueghel d.y. // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.