Ян Агінскі
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Гетман польны літоўскі
1682 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Юзаф Багуслаў Слушка
Ваявода полацкі
1682 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Дамінік Міхал Слушка
Ваявода мсціслаўскі
1672 1682
Папярэднік Мікалай Цеханавецкі
Пераемнік Шыман Караль Агінскі

Нараджэнне каля 1625 ці 1619
Смерць 24 лютага 1684(1684-02-24)[1][2]
Род Агінскія
Бацька Самуэль Леў Агінскі
Маці Соф’я з Білевічаў[d]
Жонка Ганна з Сямашкаў[d] і Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][3]
Дзеці Мікалай Францішак Агінскі, Леан Казімір Агінскі[d], Рыгор Антоні Агінскі, Казімір Дамінік Агінскі, Ганна з Агінскіх[d], Алена з Агінскіх[d], Марыяна з Агінскіх[d][4], Марцыян Антоні Агінскі[d] і Аляксандр Агінскі

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[5].

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[5].

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[5].

Сям’я

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jacek-oginski-h-wlasnego
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1065. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  5. 1 2 3 4 Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.