Януш Збаражскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Патоцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лаўрын Война | ||||||
Пераемнік | Юрый Збаражскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Збаражскі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Збаражскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | мерк. 1553 | ||||||
Смерць | 1608[1] | ||||||
Род | Збаражскія | ||||||
Бацька | Мікалай Збаражскі | ||||||
Маці | Марыя з Казекаў[d] | ||||||
Дзеці | Юрый Збаражскі і Крыштаф Збаражскі | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Януш Мікалаевіч Збаражскі (? — 1608) — ураднік, ваенны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэевіча Збаражскага.
Ваявода брацлаўскі з 1576 года; стараста крэменецкі з 1574, пінскі ў 1581—1590 гадах. Пасол на сойм 1573 года. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў вызначыўся ў Чашніцкай бітве 1567 года, пры ўзяцці Полацка ў 1579 і Вялікіх Лук у 1580 годзе, аблозе Пскова ў 1581 годзе. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў на ўкраінскія землі (найбуйнейшыя — у 1576 і 1594). Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582 года.
Літаратура
- Пазднякоў В. Збаражскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 652. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 63. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.