Вёска
Янушова
± |
Янушо́ва[1] (трансліт.: Janušova, руск.: Янушово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 11 км на поўнач ад Княгініна. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя
- 1847 год — з'яўлялася маёнткам Вілейскага павета Віленскай губерні. Маёнтак складаўся з 5 вёсак, 208 сялян, з іх 14 былі дваровымі сялянамі. З 1838 года маёнтак з'яўляўся ўладаннем В. Корсака.
- З 1888 года ў маёнтку працавала вінакурнае прадпрыемства, дзе ў 1890 годзе размяшчалася паравая машына і працавалі 6 рабочых.
- 1904 год — маёнтак Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Маёнтак налічваў 86 жыхароў.
- 1921 год — калонія ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Калонія налічвала 29 двароў і 174 жыхароў.
- 1931 год — калонія ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Калонія налічвала 39 двароў і 230 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 года вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай).
- 1949 год — створаны калгас «Ударнік».
- З 16 ліпеня 1954 года знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавета.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 179 жыхароў.
- З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна.
- З 1964 года вёска знаходзіцца ў складзе саўгаса «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасня 1991 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Восаўскі».
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 31 двор і 50 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Алег Бажэлка, Генеральны пракурор Беларусі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.