Аграгарадок
Янова
± |
Яно́ва[1] (трансліт.: Janova, руск.: Яново) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стаўбунскага сельсавета.
Гісторыя
Ваколіцы аграгарадка былі заселяны са стараажытных часоў, пра што сведчаць археалагічныя помнікі.
У 1789 г. належала арандатару Казіміру Вішынскаму. У 1886 г. у вёсцы 149 двароў; працаваў ветраны млын. З 1906 г. працавала народнае вучылішча (настаўнік Д. П. Прасаловіч). У 1910 г. 183 двары, 1806 дзесяцін ворнай зямлі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча» (першы старшыня А. С. Ганчароў), у якой увайшлі 21 двор і 81 жыхар. У 1941 г. 180 двароў. У 1969 г. 195 двароў. Працавала сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 1997 г. 208 двароў.
Да 27 снежня 2022 года Янова з’яўлялася цэнтрам Яноўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Інфраструктура
Праз аграгарадок праходзяць дзве аўтадарогі Н4674 «Стаўбун — Янова — Расуха» і Н4703 «Янова — Лазараў». Працуе аддзяленне паштовай сувязі, ДУА «Яноўскі дзіцячы сад – базавая школа Веткаўскага раёна».
Вядомыя асобы
- Таццяна Вяргееўна Васількова — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- Уладзімір Сямёнавіч Башарымаў (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
- 1 2 3 4 5 6 З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.
Літаратура
- З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх