Вёска
Янова
± | ||||||||||||||||||||||
Яно́ва[1] (трансліт.: Janova, руск.: Яново) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Гісторыя
Пад 1577 годам сяло Янова пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтральнага архіва.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
- 99 жыхароў (1959)
- 23 двары, 72 жыхары (1998)
- 31 гаспадарка, 60 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янова (Баранавіцкі раён)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.