Яльцоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1924 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | OMST[5], KRAT[5] і UTC+7 | ||||
Тэлефонны код | 38593 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яльцоўскі раён (руск.: Ельцо́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе. 15 студзеня 1944 года 6 сельсаветаў Яльцоўскага раёна былі перададзены ў новы Ямінскі раён. 1 лютага 1963 года скасаваны. 30 снежня 1966 года адноўлены.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Яльцоўка, размешчанае за 313 км ад Барнаула.
Геаграфія
Раён размешчаны ва ўсходняй частцы края на мяжы з Кемераўскай вобласцю ў перадгор’ях Салаірскага кража. Рэльеф — перадгорны. Разведаны мармур, вапняк, цагляна-даховачная гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 °C, ліпеня +18,4 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 496 мм.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чумыш, Яльцоўка, Махоўка, Баброўка, Шалап, Неня. Глебы — чарназёмы, шэрыя лясныя. Растуць хвоя, бяроза, піхта, чаромха, акацыя, каліна. Насяляюць мядзведзь, лось, заяц, ліса, воўк, вавёрка, бабёр, андатра.
Заўвагі
- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- 1 2 (unspecified title) — 2016.