Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ялта — горад ва Украіне[2], у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на ўзбярэжжы Чорнага мора, цэнтр курортнага раёна.
Гісторыя
З першых стагоддзяў нашай эры тут існавала грэчаскае паселішча. Статус горада Ялта атрымала ў 1837. У Ялце праходзіла Крымская канферэнцыя (1945).
Турызм, курортная гаспадарка
Ялта — цэнтр курортнага раёна, які займае значную частку Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, цэнтральнай нервовай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак.
Прамысловасць
Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прамысловасць. Вытворчасць сувеніраў.
Культура і навука
У горадзе 2 тэатры. Дом-музей А. Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літаратурна-мемарыяльны К. Транёва і П. Паўленкі, М. Бірукова; «Паляна казак». Магіла М. Багдановіча.
У Ялце знаходзіцца НДІ фізічных метадаў лячэння і медыцынскай кліматалогіі (заснаваны ў 1914). Каля Ялты — Нікіцкі батанічны сад.
Транспарт
Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыгуначнай станцыяй Сімферопаль.