Вёска
Якімава Слабада
± | ||||||||||||||||||||||||
Які́мава Слабада́[1] (трансліт.: Jakimava Slabada, руск.: Якимова Слобода) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравікоўскага сельсавета.
У 1924—1928 гадах цэнтр Якімава-Слабадскога сельсавета. Да 10 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацілкаўскага сельсавета[2], пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Шацілкаўскага пассавета і Светлагорскага гарсавета. З 1963 года ў складзе Баравікоўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1850 год — 46 двароў.
- 1886 год — 58 двароў, 310 чалавек
- 1897 год — 73 двары, 462 чалавекі
- 1908 год — 114 двароў 668 чалавек
- 1925 год — 185 двароў
- 1930 год — 194 двары, 1077 чалавек
- 1959 год — 1011 чалавек
- 2004 год — 446 гаспадарак, 1057 чалавек
- 2016 год — 920 чалавек
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якімава Слабада
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.