Якуб Тэадор Кунцэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Людвік Еўлашоўскі | ||||||
Пераемнік | Мельхіёр Станіслаў Савіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1596 | ||||||
Смерць | 28 жніўня 1666[3] | ||||||
Род | Кунцэвічы | ||||||
Бацька | Мацей Кунцэвіч | ||||||
Жонка |
Алена з Сапегаў Альжбета з Сапегаў Феліцыяна Крысціна з Войнаў |
||||||
Дзеці |
ад 2-га шлюбу: Ян Валерыян ад 3-га шлюбу: Дамінік |
||||||
Дзейнасць | ваенны |
Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 1661 — 1664), ваявода берасцейскі (з 1664).
Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (1635—1638), харунжага (1638—1652) і падкаморага (1652—1661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім.
Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам.
Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).
Зноскі
- Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
- ↑ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 202. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
- Boniecki A. Herbarz polski. T. 1—17, dodatek. — Warszawa, 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1—15. — Warszawa, 1904—1938.