Якаў
Дзейнасць святар

Якаў - полацкі епіскап пач. 14 ст.

Біяграфія

Вядомы па сваёй грамаце ў Рыгу 1309 года. Пасланне Якава прысвечана ўрэгуляванню і юрыдычнаму афармленню гандлёвых адносін паміж Полацкам і Рыгай пасля колькігадовага (відаць, з 1304) іх пагаршэння. Якаў прасіў рыжан прывезці жыта ў Полацк з-за неўраджаю і голаду, якія ахапілі рускія і, магчыма, беларускія землі.

Грамата Якава сведчыць, што ў пачатку 14 ст. Полацк быў феадальна-тэакратычнай рэспублікай на чале з епіскапам, якая прызнавала вярхоўную ўладу вялікага князя літоўскага Віценя (у грамаце Якаў называе яго сваім сынам).

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.