Якаў Кранц | |
---|---|
Род дзейнасці | прапаведнік, рабін |
Дата нараджэння | 1741[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1804[2] |
Месца смерці | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Якаў Кранц (1741, Здзецел, Вялікае Княства Літоўскае — 18 снежня 1804, Замасць, Аўстрыйская імперыя) — яўрэйскі прапаведнік.
Біяграфія
Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах Ровенскай вобласці, дзе здабыў славу красамоўца. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’ездзіў яўрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасця. У 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклор, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму.
Кнігі яго арацый, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасмяротна на Украіне, у Польшчы.
Зноскі
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Jakob ben Wolf Kranc // https://sztetl.org.pl/en/node/4635
Літаратура
- Кранц Якаў // Пяткевіч. А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.- Гродна, 2000. — С.161.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.