Якаў Карлавіч Грот | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 (27) снежня 1812 ці 27 снежня 1812[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая (5 чэрвеня) 1893 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q110064680? |
Жонка | Q110075988?[3] |
Дзеці | Constantin Grot[d] і Nikolaï Grot[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Якаў Карлавіч Грот (15 снежня 1812 — 24 мая 1893) — рускі мовазнавец, гісторык літаратуры, перакладчык.
З абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў прафесарам рускай мовы і славеснасці ў Гельсінгфорскім універсітэце. З 1862 цалкам прысвяціў сябе працы ў Аддзяленні рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук. Падрыхтаваны Гротам першы акадэмічны збор сачыненняў Г. Р. Дзяржавіна быў дужа крытычна сустрэты рэвалюцыйна-дэмакратычнымі крытыкамі, у аснове чаго ляжала катэгарычнае непрыманне імі кансерватыўна-дзяржаўнай пазіцыі Грота.
Асаблівае значэнне маюць працы па этымалогіі, лексікаграфіі і граматыцы рускай мовы; у т. л. нарматыўныя кіраўніцтвы «Спрэчныя пытанні рускага правапісу ад Пятра Вялікага дагэтуль» (1873) і «Рускі правапіс» (1875, вытрымаў 22 выданні), якія дзейнічалі да арфаграфічнай рэформы 1917—1918 гадоў. З 1891 узначальваў выданне акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы».
Зноскі
- ↑ Jakov Grot — SLS.
- 1 2 Грот Яков Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Грот, Наталья Петровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 635.
Літаратура
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5