Якаў Ісакавіч Вяпрынскі
Дата нараджэння 13 лістапада 1911(1911-11-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1976(1976-11-03) (64 гады)
Адукацыя
Тэатр

Я́каў Іса́кавіч Вяпры́нскі (13 лістапада 1911, Магілёў — 3 лістапада 1976) — артыст балета.

Біяграфія

У 1932—1933 гадах вучыўся ў Беларускай студыі оперы і балета.

У 1933—1041 і 1943—1961 — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1941—1943 гадах — саліст балета Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі.

Творчасць

Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў беларускай балетнай сцэны 1940 — 1950-х гадоў. Пластычная выразнасць, акцёрскае майстэрства дазвалялі Вяпрынскаму выконваць цэнтральныя ігравыя і мімічныя партыі ў балетах класічнага і савецкага рэпертуару. Сярод іх: Клод («Эсмеральда» Ц. Пуні), Брамін, Эспада («Баядэрка» і «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Бірбанта («Карсар» А. Адана), Нуралі, Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Лі-Шан-фу («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Вільджон («Сцежкаю грома» К. Караева), Бармалей («Доктар Айбаліт» І. Марозава).

У нацыянальных балетах выконваў ролі Князя («Князь-возера» В. Залатарова), Макара («Салавей» М. Крошнера).

Сярод іншых работ танцавальныя нумары ў операх: палавецкія танцы («Князь Ігар» А. Барадзіна), іспанскі танец («Кармэн» Ж. Бізэ), мазурка, іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага).

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.