Горад
Яйцы
Jajce
| ||||||||||||||||||||||||
Яйцы (басн.: Jajce) — горад, цэнтр аднайменнай абшчыны ў Босніі і Герцагавіне. Размешчаны на рацэ Врбас. На рацэ Пліва размешчаны каскад электрастанцый. Прамысловасць — электрахімічная, вытворчасць ферасплаваў.
У Яйцах 29 і 30 лістапада 1943 года адбылася гістарычная 2-я сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі, на якой прыняты рашэнні, якія былі пакладзены ў аснову федэратыўнага і сацыялістычнага братэрскага аб’яднання народаў і народнасцей Югаславіі.
У 1942 годзе пры вызваленні горада загінуў Народны герой Югаславіі Мілан Іліч.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яйцы (горад)
- Сайт горада Яйцы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.