Язэп Гуткоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, публіцыст |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1986 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Язэп Гуткоўскі (сапраўднае імя Ізідар Паўлавіч Плашчы́нскі, 24 чэрвеня 1908, Каралішчавічы, Мінскі павет — 25 лютага 1986, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
Паходзіў з сялянскай сям’і, бацькі Павел і Антаніна Плашчынскія былі непісьменнымі, працавалі на гаспадарцы і выхоўвалі шасцёра дзяцей[1]. Малодшы брат Я. Пушчы. Вучыўся ў БДУ[1]. У часе нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газеце». З 1944 года ў эміграцыі. У Германіі жыў у лагеры DP у Гановеры. Супрацоўнічаў з перыёдыкам «Вольнае слова». У 1950-х гг. друкаваўся на старонках выданняў Мюнхенскага інстытута вывучэння СССР, быў няштатным аўтарам беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне». Жыў у ЗША, у Нью-Ёрку.
Зноскі
- 1 2 115 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы Архівавана 12 ліпеня 2019.
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.